Папа: Алімпійскія гульні – магчымасць для перамір'я ў войнах
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“На гэтым тыдні ў Парыжы пачнуцца Алімпійскія, а затым Паралімпійскія гульні. Спорт валодае ў тым ліку і вялікай грамадскай сілай, здольнай мірна аб'ядноўваць людзей розных культур. Я спадзяюся, што гэта падзея стане знакам інклюзіўнага свету, які мы хочам пабудаваць, і што спартсмены, дзякуючы сваім спартыўным дасягненням, стануць пасланцамі міру і сапраўдным прыкладам для моладзі”, - сказаў Папа.
Ён нагадаў аб тым, што “паводле старажытнай традыцыі, Алімпійскія гульні – гэта магчымасць усталяваць перамір'е ў войнах, прадэманстраваць шчырае імкненне да міру”.
Вітаючы рымлян і пілігрымаў з Італіі і многіх краін, Пантыфік заклікаў памятаць у малітвах пра “шматпакутную” Украіну, Палесціну, Ізраіль, М'янму і многія іншыя краіны, дзе працягваюцца войны. “Давайце не забываць, што вайна – гэта паражэнне!” - звярнуўся ён.
“Жадаю ўсім добрай нядзелі. І, калі ласка, не забывайцеся маліцца за мяне. Смачнага абеду і да сустрэчы!” - завяршыў сваю нядзельную сустрэчу з вернікамі Францішак.