Наведвальнік трымае партрэт Арыстыдэса дэ Соузы Мендэса на ўрачыстым адкрыцці яго музея ў Кабанаш-дэ-Вірыяту Наведвальнік трымае партрэт Арыстыдэса дэ Соузы Мендэса на ўрачыстым адкрыцці яго музея ў Кабанаш-дэ-Вірыяту  (AFP or licensors)

Святы Айцец: консул Суза Мендэс – сведка братэрства

Папа назваў прыклад жыцця легендарнага партугальскага консула з Бардо Арыстыдэса дэ Суза Мендэса “вартым пераймання”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дыпламат выратаваў не менш за 30 тысяч ваенных бежанцаў, у асноўным яўрэйскага паходжання, падчас Другой сусветнай вайны, выдаўшы ім нелегальныя візы ў нейтральную Партугалію.

У лісце, скіраваным да ўдзельнікаў пятнічнай (19 ліпеня 2024 года) інаўгурацыі музея Сузы Мендэса ў Кабанаш-дэ-Вірыяту, на захадзе Партугаліі, Францішак нагадаў, што праз гады консул атрымаў званне Праведніка народаў свету. Ён дадаў, што партугальскі дыпламат быў “сведкам братэрства” праз яго мужны ўчынак выдачы віз для выратавання бежанцаў вайны ў 1940 годзе. Неўзабаве пасля гэтага партугальскія ўлады пачалі расследаванне ў рамках судовага працэсу ў Міністэрстве замежных спраў, у выніку якога ён быў несправядліва выгнаны з дыпламатычнай службы.

Толькі праз гады яго адданасць справе выратавання тых, каго пераследаваў нямецкі нацызм, была прызнана. Улады Партугаліі рэабілітавалі Сузу Мендэса праз два дзесяцігоддзі.
 

20 ліпеня 2024, 11:29