Пошук

Алімпійская эмблема на Эйфелевай вежы ў Парыжы. Ілюстрацыйнае фота Алімпійская эмблема на Эйфелевай вежы ў Парыжы. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец заклікаў паважаць алімпійскае перамір’е

Напярэдадні адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы Францішак заклікаў да перамір'я, вырашэння канфліктаў і згоды.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Сёння, калі мір ва ўсім свеце знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай, я шчыра спадзяюся, што ўсе будуць паважаць алімпійскае перамір’е, што канфлікты будуць вырашаны, і зноў наступіць згода. Хай Бог прасвятліць сумленне тых, хто знаходзіцца ва ўладзе”, - напісаў Францішак у чацвер 25 ліпеня 2024 года ў сацсетцы X (былы Twitter).

Увечары 26 ліпеня 2024 года ў Парыжы адбудзецца афіцыйная цырымонія адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў. Напярэдадні Алімпіяды Папа Францішак не раз заклікаў да міру, нагадваючы пра старажытную традыцыю перамір'я паміж канфліктуючымі бакамі.

26 ліпеня 2024, 10:31