Пошук

Францішак падчас сустрэчы з біскупамі лацінскага абраду з арабскіх краін Францішак падчас сустрэчы з біскупамі лацінскага абраду з арабскіх краін  (Vatican Media)

Папа да біскупаў з арабскіх краін: спрыяць міру і братэрству

Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Біскупскай канферэнцыі лацінскага абраду ў арабскіх рэгіёнах, якое праходзіць у Рыме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваім звароце Пантыфік адзначыў, што Блізкі Усход перажывае перыяд моцнай напружанасці, якая ў некаторых выпадках перарастае ў адкрытыя канфлікты. Ён выказаў занепакоенасць тым, што канфлікт, замест справядлівага вырашэння, становіцца хранічным і пагражае ахапіць увесь рэгіён.

Францішак заявіў аб падтрымцы Касцёлаў, якія прадстаўляюць прысутныя 28 жніўня 2024 года ў Ватыкане іерархі. Ён заклікаў іх быць знакам надзеі і прысутнасці, якая спрыяе міру, братэрству і павазе. Папа падкрэсліў важнасць захавання надзеі нават там, дзе яна, здаецца, згасае.

Таксама Пантыфік абмеркаваў з іерархамі душпастырскія ініцыятывы, асабліва ў галіне хрысціянскай адукацыі для вучняў дзяржаўных школ у кантэксце, дзе хрысціяне знаходзяцца ў меншасці. Ён падкрэсліў важнасць такой адукацыі для ўмацавання веры ў дыялогу з культурай.

На заканчэнне Францішак падзякаваў біскупам за візіт, благаславіў іх і заклікаў да ўзаемнай малітвы.
 

28 жніўня 2024, 12:02