Папа прызначыў легата на 53-ці Міжнародны эўхарыстычны кангрэс
23 жніўня 2024 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Папа Францішак прызначыў свайго легата на 53-ці Міжнародны эўхарыстычны кангрэс.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пасланнікам Святога Айца на форуме, які адбудзецца з 8 па 15 верасня 2024 года ў сталіцы Эквадора Кіта, будзе венесуэльскі кардынал Балтасар Энрыке Порас Кардоса, арцыбіскуп-эмерыт Каракаса.
Міжнародны эўхарыстычны кангрэс пройдзе пад дэвізам: Братэрства на карысць аздараўлення свету. Біскупы Эквадора прасілі Францішка дазволіць іх радзіме прыняць чарговы сусветны эўхарыстычны форум у 150-ю гадавіну прысвячэння краіны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
Арганізатары чакаюць, што ў кангрэсе прымуць удзел тысячы пілігрымаў з каля сарака краін свету. Яму будзе папярэднічаць Тэалагічны сімпозіўм аб сувязі паміж Эўхарыстыяй і братэрствам у кантэксце зраненага грахом свету.
24 жніўня 2024, 13:07