Пошук

Удзельнікі сумеснай місіі Mediterranea Saving Humans і Migrantes Удзельнікі сумеснай місіі Mediterranea Saving Humans і Migrantes 

Святы Айцец благаславіў каманду ратавальнікаў мігрантаў

Францішак скіраваў кароткае пасланне ўдзельнікам місіі па ратаванні мігрантаў, якая распачалася ў Міжземным моры. Яна ўпершыню праводзіцца ў супрацоўніцтве з Канферэнцыяй Біскупаў Італіі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я жадаю вам усяго найлепшага і дасылаю свае бласлаўленні экіпажу Mediterranea Saving Humans і Migrantеs. Я малюся за вас. Вялікі дзякуй за ваша сведчанне. Няхай вас благаслаўляе Пан і бароніць Божая Маці”, - напісаў Святы Айцец у лісце на імя італьянскага святара, ксяндза Маціі Ферары, які суправаджае ратавальнікаў мігрантаў у моры ў якасці капелана.

Удзельнікі пошукава-выратавальнай аперацыі выплылі з порта італьянскага Трапані 24 жніўня 2024 года на двух караблях. Буксір Mare Jonio, які выкарыстоўвае няўрадавая арганізацыя Mediterranea Saving Humans, у місіі суправаджае дапаможнае судна, прадстаўленае фондам італьянскага епіскапата Migrantes, на борце якога знаходзяцца валанцёры і медыцынскі персанал, перакладчык і некалькі журналістаў.
 

24 жніўня 2024, 11:47