Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец: памятаць у малітве пра краіны, у якіх ідзе вайна

На завяршэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 жніўня 2024 года ў Ватыкане, Святы Айцец згадаў пра народы, якія пакутуюць ад войнаў, заклікаючы працягваць маліцца за мір.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Калі ласка, давайце не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая вельмі пакутуе. Давайце не будзем забываць пра М’янму, Паўднёвы Судан, Паўночнае Ківу і многія іншыя краіны, дзе ідзе вайна. Давайце будзем маліцца за мір. Не будзем забываць пра Палесціну і Ізраіль: няхай там настане мір”, - сказаў Францішак.

Тэму міру Пантыфік закрануў таксама вітаючы пілігрымаў з Польшчы. “Наш свет, паранены войнамі і падзеламі, як ніколі мае патрэбу ў плёнах Святога Духа. Пачынаючы з вашых сем’яў і месцаў працы, нясіце ў сваё штодзённае жыццё любоў, мір і дабро”, - заахвоціў Папа, выказваючы пажаданне, каб дар міру прынеслі малітвы шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні пешшу ідуць да санктуарыя Маці Божай у Чэнстахове.
 

21 жніўня 2024, 10:41