Дзень дыялогу і еднасці: візіт Папы ў мячэць і Імша ў Джакарце
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Каля 9.00 Францішак прыбыў да галоўнага ўваходу мячэці, вядомага як брама Альфатах. Тут яго сустрэў Вялікі імам, і разам яны накіраваліся да Тунэля cяброўства – сімвалічнага месца, якое адлюстроўвае еднасць рэлігій.
У вялікім намёце на тэрыторыі мячэці прайшла міжрэлігійная сустрэча, якая пачалася з традыцыйнага мусульманскага танца прывітання Маравіс, пасля чаго прагучаў кароткі спеў урыўка з Карана. Затым быў прачытаны ўрывак з Евангелля паводле Лукі (10, 25-37). Вялікі імам выступіў з прывітальным словам, пасля чаго меў месца ключавы момант – падпісанне Сумеснай дэкларацыі Істыкляль 2024. Пантыфік выступіў з прамовай, у якой закрануў тэмы міжрэлігійнага дыялогу і ўзаемапавагі.
Пасля афіцыйнай часткі Міністр па справах рэлігій уручыў Папу памятны падарунак. Напрыканцы візіту адбылася агульная фотасесія з рэлігійнымі лідарамі ў двары мячэці, што стала яскравым сімвалам рэлігійнай гармоніі.
У 10.15 Францішак прыбыў к новую штаб-кватэру Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Інданезіі. У зале на восьмым паверсе ён сустрэнецца з хворымі, людзьмі з інваліднасцю і беднымі. Пасля прывітальных слоў старшыні епіскапату і дзвюх асоб з інваліднасцю адбудзецца кароткая малітва. Францішак асабіста прывітае і благаславіць кожнага прысутнага, праявіўшы сваю клапатлівасць і ўвагу да найбольш уразлівых груп грамадства. Перад ад'ездам Папа падпіша мармуровую дошку ў штаб-кватэры Канферэнцыі.
Кульмінацыяй дня стане шматтысячная Імша на Стадыёне Гелора Бунг Карно. Чакаецца, што ў 16.15 Святы Айцец прыбудзе на стадыён і, верагодна, праедзе на папамабілі сярод вернікаў на суседнім Стадыёне Мадзья А. У 17.00 пачнецца Эўхарыстыя ў літургічны ўспамін святой Тэрэзы Калькуцкай. На літургіі будзе прысутнічаць каля 60 тысяч вернікаў.
Імша будзе праводзіцца на лацінскай і інданезійскай мовах. Падчас Літургіі слова прагучыць чытанне з Першага паслання да Карынцянаў (3, 18-23) і Евангелле паводле Лукі (5, 1-11). Пантыфік прамовіць гаміліяю, у якой, як чакаецца, закране тэмы веры, служэння і еднасці.
Асаблівасцю Імшы стане Малітвы вернікаў, якая прагучыць на мовах розных рэгіёнаў Інданезіі: Явы, Тораджы, Мангараі, Батак Тобы, Даяк Канаятны і Папуа, што падкрэсліць культурную разнастайнасць краіны.
Пасля Эўхарыстыі кардынал Ігнацыюс Сухар'ё Харджоатмоджа, арцыбіскуп Джакарты, выступіць з прывітальным словам да Святога Айца, выказаўшы падзяку за яго візіт і падтрымку каталіцкай супольнасці Інданезіі.
Гэты насычаны дзень завершыцца вяртаннем Папы ў нунцыятуру, дзе ён павячэрае ў прыватным парадку і, верагодна, падрыхтуецца да наступнага дня свайго візіту.