Святы Айцец сустрэўся з каралём Бельгіі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Раніцай 27 верасня 2024 года Папа прыбыў у Лакенскі палац у Бруселі. Ля брамы рэзідэнцыі Караля бельгійцаў – так гучыць афіцыйны тытул манарха Бельгіі – аўтамабіль Пантыфіка сустрэла конная ганаровая варта. Яна суправадзіла Святога Айца да галоўнага ўваходу ў палац, ля якога яго прывіталі кароль Філіп і каралева Мацільда.
Згодна з пратаколам прыёма высокіх гасцей, было зроблена афіцыйнае сумеснае фота, пасля чаго Францішак пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей. Потым адбылася кароткая канфідэнцыяльная размова Папы з манаршымі асобамі і традыцыйны абмен падарункамі.
Пасля сустрэчы Святы Айцец, кароль і каралева разам накіраваліся Grande Galerie Лакенскага палацу, дзе Францішак звернецца з прамовай да прадстаўнікоў бельгійскіх уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў гэтай краіне.