Францішак: спачувальная тэлеграма кардыналу Параліну
Папа накіраваў спачувальную тэлеграму кардыналу-дзяржсакратару П'етра Параліну, у сувязі са смерцю яго маці – Ады Міоці Паралін.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Даведаўшыся пра адыход дарагой маці, спадарыні Ады, я духоўна далучаюся да смутку, які напаткаў Вашу сям'ю, запэўніваючы ў маёй блізкасці ў гэты асаблівы момант чалавечага пакутавання", - напісаў Францішак.
Папа даручыў нябожчыцу міласэрнасці Бога Айца і ўзнёс малітву, каб Пан прыняў яе ў вечнай радасці. Ён таксама выказаў спадзяванне на тое, што вера ў уваскрослага Хрыста прынясе суцяшэнне сям'і памерлай.
На заканчэнне Святы Айцец удзяліў сваё благаслаўленне ўсёй сям'і кардынала Параліна.
03 верасня 2024, 11:10