Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
A symphonic Picture
Расклад Падкасты

Пантыфік: за місію Касцёла адказныя ўсе – і святары, і вернікі

Усе ахрышчаныя пакліканы падзяляць адказнасць за місію Касцёла, - нагадаў Францішак у відэароліку з малітоўнай інтэнцыяй на кастрычнік 2024 года. 30 верасня яго апублікавала Папская сусветная сетка малітвы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Усе мы, хрысціяне, адказныя за місію Касцёла, кожны святар, кожны чалавек. Мы, святары, не з’яўляемся кіраўнікамі свецкіх, а іх пастырамі”, - сказаў Папа, нагадваючы, што Езус паклікаў і адных і другіх, не каб былі па розныя бакі, а каб дапаўнялі адзін аднаго. “Мы – супольнасць. Вось чаму мы павінны ісці разам, праходзячы па шляху сінадальнасці”, - сцвердзіў Папа.

“Вядома, вы можаце спытаць: а што магу зрабіць я, як кіроўца аўтобуса, як фермер, як рыбак? Тое, што павінны рабіць усе мы: сведчыць сваім жыццём і падзяляць адказнасць за місію Касцёла”, - патлумачыў Святы Айцец.

Францішак падкрэсліў, што свецкія вернікі “знаходзяцца ў Касцёле ва ўласным доме і павінны клапаціцца пра яго”. “Тое ж самае тычыцца і нас, святароў і кансэкраваных асоб. Кожны робіць свой унёсак тым, што ўмее рабіць лепш за ўсё. Мы нясём сумесную адказнасць за місію, мы ўдзельнічаем і жывём у камуніі Касцёла”, - дадаў Папа.

“Молімся аб тым, каб Касцёл працягваў усімі магчымымі спосабамі падтрымліваць сінадальны лад жыцця як знак салідарнай адказнасці, паглыбляючы ўдзел, камунію і супольную місію святароў, манаскіх асобаў і свецкіх вернікаў.”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Пантыфік.
 

30 верасня 2024, 19:20
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031