Пошук

Кніга "Братэрства" Энца Б'янкі Кніга "Братэрства" Энца Б'янкі 

Святы Айцец: братэрства – надзейная ахова ад гвалту і вайны

Братэрства служыць проціяддзем ад жорсткасці, насілля і вайны, гаворыцца ў прадмове Францішка да кнігі італьянскага публіцыста Энца Б'янкі.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Кніжная навінка пад загалоўкам "Братэрства" выйшла ў выдавецтве Einaudi.

У прадмове да кнігі Францішак сцвярджае, што братэрства супрацьстаіць жорсткасці свету. З моманту з'яўлення чалавецтва яму пагражае Polemos, дэман вайны. Ён выяўляецца ў суперніцтве і вядзе да адмаўлення і забойства іншага, пачынаючы з братазабойства Авеля Каінам. На думку Папы, менавіта адсутнасць братэрства ў сучасным грамадстве з'яўляецца прычынай пакут. Без братэрства такія важныя каштоўнасці, як роўнасць і свабода, заўсёды застануцца пад пагрозай. Братэрства патрабуе свядомага выбару – адмовы ад дыскрымінацыі, імкнення да прымірэння і глыбокіх чалавечых зносін.

У кнізе Энца Б'янкі сцвярджаецца, што братэрства – гэта пакліканне ўсяго чалавецтва, піша Папа. “Мы ўсе браты і сёстры, смяротныя, але ўсведамляем, што жывём, каб быць у адносінах адзін з адным. Вялікі дар, які нам трэба вітаць, - гэта іншы: блізкі ці далёкі, вядомы ці невядомы, сябар ці вораг”, - напісаў Францішак, заклікаючы “перайсці ад слова я да слова мы”.

17 верасня 2024, 13:18