Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (ANSA)

Пантыфік: маліцца Ружанец за мір у свеце і адзінства ў Касцёле

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 9 кастрычніка 2024 года ў Ватыкане, Пантыфік нагадаў пра каштоўнасць ружанцовай малітвы, заклікаючы не забываць пра народы, змучаныя ўзброенымі канфліктамі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Кастрычнік – месяц, прысвечаны святому Ружанцу – гэта каштоўная магчымасць адкрыць патэнцыял гэтай традыцыйнай марыйнай малітвы. Я заклікаю ўсіх вас маліцца Ружанец кожны дзень, з даверам аддаючы сябе ў рукі Марыі. Ёй, нашай клапатлівай Маці, мы давяраем пакуты і імкненне да міру народаў, якія пакутуюць ад вар’яцтва вайны, асабліва змучанай Украіны, Палесціны, Ізраіля, М’янмы, Судана”, - сказаў Папа.

Вітаючы пілігрымаў з Германіі, Пантыфік заклікаў іх практыкаваць ружанцовую малітву, “дазваляючы Марыі весці да Яе Сына Езуса”, а таксама разам маліцца за “мір у свеце і адзінства ў Касцёле”.

Звяртаючыся да вернікаў з арабскіх краін, Папа заклікаў іх быць прыладамі адзінства і міру, а таксама пажадаў, каб Бог благаслаўляў іх і абараняў ад усякага зла.
 

09 кастрычніка 2024, 10:24