Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Cloudburst - Nubifragio
Расклад Падкасты

Пантыфік заклікаў Маці Божую развеяць цёмныя хмары зла

Увечары 6 кастрычніка 2024 года, напярэдадні Дня малітвы і посту ў інтэнцыі міру, абвешчанага Папам з нагоды гадавіны тэрарыстычнага нападу ХАМАС на Ізраіль, у папскай базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ прайшла ружанцовая малітва аб дары міру.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Малітву ўзначаліў Папа Францішак. Ён заклікаў Панну Марыю звярнуць свой мацярынскі позірк на чалавечую сям'ю, якая “згубіла радасць міру і страціла пачуццё братэрства”.

“Заступіся за наш свет у небяспецы, каб ён захаваў жыццё і адмовіўся ад вайны, клапаціўся пра пакутуючых, бедных, безабаронных, хворых і засмучаных, каб абараняў наш агульны дом”, - маліўся Пантыфік.

“Пачуй наш крык! Нам патрэбны твой ласкавы позірк, які заклікае давяраць твайму Сыну Езусу. Ты, гатовая прыняць нашы пакуты, прыйдзі нам на дапамогу ў гэтыя часы, прыгнечаныя несправядлівасцю і разбуральнымі войнамі, асушы слёзы на пакутуючых тварах тых, хто аплаквае смерць сваіх блізкіх, сваіх дзяцей, абудзі нас ад здранцвення, якое зацьміла наш шлях, і раззброй нашы сэрцы ад зброі гвалту, каб хутчэй спраўдзілася прароцтва Ісаі: “Перакуюць мячы свае на плугі, і дзіды свае на сярпы, не ўздыме народ на народ мяча, і не будуць больш вучыцца ваяваць” (Іс 2, 4), - заклікаў Францішак.

Пантыфік прасіў Марыю Каралеву міру навярнуць душы тых, хто адчувае нянавісць, прымусіць сціхнуць лязгат зброі, якая нясе смерць, спыніць гвалт, які тоіцца ў сэрцы чалавека, і натхніць на справы міру тых, хто кіруе народамі.

Папа заклікаў Маці Божую Ружанцовую развязаць вузлы эгаізму і развеяць цёмныя хмары зла. “Напоўні нас сваёй пяшчотай, падтрымай сваёй клапатлівай рукой і падары нам, тваім дзецям, мацярынскую ласку, якая дазваляе спадзявацца на прыход новага чалавецтва, калі "...пустыня ператворыцца ў сад, і справядлівасць будзе жыць у садзе. Мой народ будзе жыць у мірных паселішчах..." (Іс 32, 15-17).

“Маці Божая Salus Populi Romani, маліся за нас!” - завяршыў малітву Францішак.

06 кастрычніка 2024, 18:05
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031