Святы Айцец да моладзі: няхай Пан напоўніць вас радасцю
Марыя Валодзіна - Vatican News
Папа заклікаў хлопцаў і дзяўчат быць актыўнымі, дзейнічаць, рабіць шум, і пры гэтым не адрывацца ад сваіх каранёў.
“Малады чалавек, які не стварае руху, які стаіць на месцы – гэта мёртвы стары. Майце мужнасць, рухайцеся наперад, дзейнічайце. Часам я кажу нешта, што не ўсім падабаецца: рабіце шум”, - адзначыў Францішак, патлумачыўшы, што гаворка ідзе пра "канструктыўны шум, які нараджаецца з ідэалаў”.
Пантыфік нагадаў моладзі пра неабходнасць весці дыялог са старэйшым пакаленнем, якое з'яўляецца носьбітам народнай мудрасці. “Слухайце іх, і няхай яны слухаюць вас. Не адразайце свае карані. Дрэва, якому адразаюць карані, больш не мае жыццёвых сокаў. Трымайцеся за карані, але з крэатыўнасцю. Малады чалавек, калі ён не творчы, не мае жыцця. Ён мёртвы пры жыцці. Рухайцеся наперад, дзяўчаты, хлопцы, майце мужнасць і не губляйце радасць. Няхай Пан напоўніць вас радасцю! Не губляйце пачуццё гумару. Няхай Пан напоўніць вас гумарам і ласкай. Няхай Бог благаславіць вас. Я дасылаю вам сваё благаслаўленне. І вы, калі ласка, не забывайцеся маліцца за мяне”, - звярнуўся да іспанскай моладзі Францішак.