Пошук

Кардынал Эўджэніё Даль Корса Кардынал Эўджэніё Даль Корса 

Святы Айцец ушанаваў памяць кардынала Даль Корса

Францішак накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кардынала Эўджэніё Даль Корса, які быў місіянерам у Аргенціне і Анголе, дзе пазней стаў біскупам Саўрыма, а потым Бенгуэлы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Эўджэніё Даль Корса быў духоўным сынам святога Джавані Калабрыя і чальцом Кангрэгацыі Убогіх Слугаў Боскага Провіду. Яго адыход да Пана глыбока закрануў сэрца Святога Айца, які ў сваёй тэлеграме ўспамінае яго як вернага прадстаўніка кансэкраванага жыцця з Італіі.

Місіянерскае служэнне кардынала пачалося ў Аргенціне, а пазней працягнулася ў Анголе, дзе ён быў прызначаны біскупам Саўрыма, а потым узначаліў дыяцэзію Бенгуэлы. "Ён служыў Пану і Касцёлу, прысвячаючы сябе асабліва найбольш слабым і безабаронным асобам, якім сведчыў пра любоў Хрыста", - падкрэсліў Папа.

"Узношу маю малітву за душу гэтага добрага слугі, каб у суправаджэнні Панны Марыі ён быў прыняты на нябесную вечную гасціну", - напісаў Францішак, удзяляючы сваё благаслаўленне Кангрэгацыі Убогіх Слугаў Боскага Провіду, Веронскай дыяцэзіі, сваякам і ўсім, хто падзяляе смутак з прычыны адыходу іерарха.

Кардынал Эўджэніё Даль Корса нарадзіўся 16 мая 1939 года ў італьянскім Луга-дзі-Вальпантэна. Ён быў узведзены ў кардынальскую годнасць Папам Францішкам на кансісторыі 5 кастрычніка 2019 года. Яго адыход да Пана стаў стратай для ўсяго Касцёла, асабліва для тых, каму ён прысвяціў сваё жыццё і пастырскае служэнне.
 

23 кастрычніка 2024, 12:28