Школьны аўтобус трапіў у аварыю ў Тайландзе: Папа моліцца за ахвяр
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Францішак з глыбокім смуткам прыняў паведамленне пра гібель дзяцей і дарослых у выніку здарэння, у якое школьны аўтобус трапіў недалёка ад Бангкока.
“Святы Айцец ўзносіць малітвы за ўсіх, хто пакутуе ад наступстваў гэтай трагедыі, асабліва за сем’і, якія смуткуюць, і давярае душы загінулых любячай міласэрнасці Усемагутнага”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы.
Школьны аўтобус вяртаўся ў Бангкок з паездкі на поўнач краіны. Паводле паведамленняў СМІ, кіроўца транспартнага сродку страціў кіраванне пасля таго як лопнула пярэдняе кола. Аўтобус урэзаўся ў дарожную агароджу і загарэўся. Дзевятнаццаць дзяцей, трое супрацоўнікаў школы і кіроўца выжылі. Пятнаццаць выжыўшых даставілі ў бальніцы з траўмамі.