Пошук

Адкрыццё Святых Дзвярэй падчас Юбілейнага года Міласэрнасці ў Ватыкане, 8 снежня 2015 года Адкрыццё Святых Дзвярэй падчас Юбілейнага года Міласэрнасці ў Ватыкане, 8 снежня 2015 года 

Снежань-студзень: восем цэлебрацый з удзелам Папы

Святы Пасад апублікаваў 25 лістапада 2025 года каляндар урачыстасцей, якія ўзначаліць Францішак у снежні 2024 і студзені 2025 года. Цэнтральнай падзеяй стане адкрыццё Святога года 24 снежня.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Каляндар пачынаецца з апостальскага падарожжа Папы ў Ажаксьё на Корсіцы 15 снежня 2024 года, дзе ён возьме ўдзел у заключным этапе кангрэса Народная рэлігійнасць у Міжземнамор'і.

Найважнейшай падзеяй стане адкрыццё Юбілейнага 2025 года, якое адбудзецца ў базіліцы святога Пятра 24 снежня 2024 года. Падчас урачыстай папскай Імшы Святы Айцец адкрые Святую браму, распачынаючы такім чынам Святы год.

На Божае Нараджэнне, 25 снежня 2024 года, Францішак з цэнтральнай лоджыі базілікі святога Пятра ўдзеліць традыцыйнае бласлаўленне Urbi et Orbi.

26 снежня 2024 года, ва ўспамін святога Стэфана, першамучаніка, Пантыфік наведае рымскую турму Рэбібія, дзе адкрые Святую браму і ўзначаліць Імшу для зняволеных.

У апошні дзень 2024 года Францішак узначаліць Нешпары і падзячнае набажэнства ў базіліцы святога Пятра. А 1 студзеня 2025 года адправіць урачыстую Імшу ў гонар Найсвяцейшай Багародзіцы і 58-га Сусветнага дня міру.

Каляндар таксама ўключае цэлебрацыі ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана (6 студзеня) і свята Хросту Пана (12 студзеня), калі Папа ахрысціць некалькі дзяцей у Сікстынскай капліцы.
 

25 лістапада 2024, 12:59