Пошук

Францішак з дзецьмі. Ілюстрацыйнае фота Францішак з дзецьмі. Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Святы Айцец абвясціў Сусветную сустрэчу па правах дзяцей

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 лістапада 2024 года, Папа абвясціў, што 3 лютага 2025 года ў Ватыкане адбудзецца Сусветная сустрэча, прысвечаная правам дзяцей пад дэвізам: Любіць і абараняць.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Міжнародны дзень правоў дзіцяці Францішак звярнуў увагу на неабходнасць пошуку новых шляхоў дапамогі і абароны мільёнаў дзяцей, якія дагэтуль пазбаўлены сваіх правоў. Ён падкрэсліў, што ў сустрэчы возьмуць удзел эксперты і выбітныя асобы з розных краін свету.

"Гэта будзе нагода для вызначэння новых спосабаў дапамогі і абароны мільёнаў дзяцей, якія надалей не маюць правоў, жывуць у няпэўных умовах, пакутуюць ад эксплуатацыі і здзекаў, а таксама ад драматычных наступстваў войнаў", - адзначыў Святы Айцец.

Папа таксама падзякаваў групе дзяцей, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы гэтай важнай падзеі, падкрэсліваючы значнасць уключэння саміх падлеткаў у працэс абароны іх правоў.
 

20 лістапада 2024, 10:17