Абраз - Найсвяцейшае Сэрца Езуса Абраз - Найсвяцейшае Сэрца Езуса 

Папа: "Давяраю Табе" – самая простая і моцная малітва да Хрыста

Францішак у сваім твіце падзяліўся думкамі пра самую простую і папулярную малітву, якая, як страла, трапляе ў сэрца Хрыста - "Давяраю Табе". Больш слоў не патрэбна.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У пятніцу, 22 лістапада 2024 года, Святы Айцец апублікаваў у сацыяльнай сетцы X (раней Twitter) разважанне пра сутнасць малітвы даверу. Папа падкрэслівае, што часам самыя простыя словы маюць найбольшую сілу ў духоўным жыцці.

Гэтае кароткае, але глыбокае пасланне Францішка суправаджаецца хэштэгам #DilexitNos (Палюбіў нас), які спасылаецца на яго нядаўна апублікаваную энцыкліку, прысвечаную чалавечай і боскай любові Сэрца Хрыстовага. У гэтых простых словах – Давяраю Табе – заключаецца ўся сутнасць хрысціянскай веры і адносін з Богам.

Гэты твіт працягвае серыю разважанняў Папы пра значэнне малітвы ў жыцці хрысціяніна. Францішак неаднаразова падкрэсліваў, што сапраўдная малітва не патрабуе складаных формул ці доўгіх прамоў. Галоўнае – шчырасць і адкрытасць сэрца перад Богам.
 

22 лістапада 2024, 11:56