Пошук

Папа Францішак (архіўнае фота) Папа Францішак (архіўнае фота) 

Папа скіраваў ліст да ўдзельнікаў канферэнцыі па абароне дзяцей

Прадстаўнікі 25 краін Еўропы сабраліся 13-15 лістапада 2024 года ў Рыме на канферэнцыі, прысвечанай намаганням Касцёла па абароне найбольш уразлівых. Яе арганізатар – Папская камісія па абароне непаўналетніх.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Падзея сабрала 100 удзельнікаў з 25 еўрапейскіх краін: біскупаў, святароў і свецкіх, у тым ліку пацярпелых ад злоўжыванняў. Яна стала працягам папярэдняй канферэнцыі на тэму Наша агульная місія – абараняць Божых дзяцей, якая ў верасні 2021 года прайшла ў Варшаве.

Святы Айцец даслаў удзельнікам форума ліст, у якім выказаў спадзяванне на тое, што яны створаць сетку для абмену інфармацыяй і падтрымаюць адзін аднаго ў намаганнях па стварэнні эфектыўных і ўстойлівых праграм па абароне непаўналетніх. Ён заахвоціў удзельнікаў стварыць ініцыятывы, якія "прынясуць суцяшэнне і дапамогу пацярпелым, як знак клопату Касцёла аб справядлівасці, вылячэнні і прымірэнні".

Папа пажадаў канферэнцыі стаць “крыніцай плённых ідэй” і “ўнесці ўклад у стварэнне больш бяспечнага і спагадлівага Касцёла”.

13 лістапада 2024, 13:39