Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец: будзем маліцца за ўкраінскі народ

У тысячны дзень з пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны Святы Айцец скіраваў свой чарговы заклік да міру, нагадваючы, што вайны заўсёды з’яўляецца вар’яцтвам і паражэннем.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Вайна – заўсёды паражэнне. Прашу яшчэ раз пакласці канец вар’яцтву вайны і прыкласці намаганні на карысць справядлівага і трывалага міру. Будзем маліцца за ўкраінскі народ”, - заклікаў Францішак у кароткім пасланні, якое было апублікавана 19 лістапада 2024 года на акаўнце @pontifex у сацыяльнай сетцы X.

З 24 лютага 2022 года, калі расійская армія распачала поўнамаштабнае ўварванне на тэрыторыю Украіны, Папа скіраваў шматлікія заклікі, асуджаючы вайну, рашуча адмаўляючы яе апраўданні, падкрэсліваючы патрэбу ў перамовах і дыпламатычным рашэнні. Святы Айцец шматразова выказваў сваю блізкасць змучанаму ўкраінскаму народу, заклікаючы да салідарнасці з ім і аказання гуманітарнай дапамогі.
 

19 лістапада 2024, 14:07