Францішак атрымаў у падарунак карціну “Анёл міру”
Марыя Валодзіна - Vatican News
У сваім творы мастачка імкнулася перадаць ідэю таго, што “усё яшчэ можна верыць, верыць у мір, верыць у сапраўдную любоў”. Карціна адлюстроўвае дзяўчынку са слязамі на вачах, гэта вобраз мільёнаў дзяцей, якія пакутуюць ад вайны і беднасці. За спіной дзіцяці – выбух бомбы, наперадзе – белы голуб, які сімвалізуе мір. Мастачка нагадвае, што кожная слязінка дзіцяці не застаецца непрыкметнай для Бога. Сваім творам яна заклікае да надзеі і салідарнасці.
Да падарунка быў прыкладзены ліст, у якім тлумачыцца, што голуб сімвалізуе таксама і Папу Францішка як пасланніка міру, любові, веры і міласэрнасці.
Дзеці, якія ўручылі падарунак, таксама павіншавалі Пантыфіка з надыходзячымі Калядамі і з 88-годдзем, прынеслі яму святочны торт і праспявалі спеў.