Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Францішак: абараняць дзяцей і быць уважлівымі да патрэб бліжніх

28 снежня 2025 года Святы Айцец падзяліўся двума кароткімі паведамленнямі ў сацыяльнай сетцы Х. Ён заахвоціў памятаць пра дзяцей, якія пакутуюць у сучасным свеце, і быць уважлівымі да бліжніх, якія перажываюць цяжкасці.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння ў свята святых Немаўлят, давайце падумаем пра самых малых – пра ўсіх дзяцей, якія пакутуюць ад эксплуатацыі, голаду і вайны. Няхай Пан дапаможа нам бараніць і падтрымліваць іх”, - напісаў Папа.

У іншым паведамленні Францішак нагадаў вернікам пра тое, што Каляды нясуць у сабе таксама заклік быць уважлівымі да патрэб бедных.

“У гэтыя дні, калі мы сузіраем таямніцу ўцелаўлёнага Бога, папросім аб ласцы быцця здольнымі пазбаўляцца нечага на карысць бліжняга ў патрэбе, каб кожны мог перажыць радасць Божага Нараджэння”, - напісаў Святы Айцец, пазначыўшы свой твіт хэштэгам #ChristmasSeason.
 

28 снежня 2024, 13:41