Пошук

Папа сустракаецца з удзельнікамі жывой каляднай сцэны ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме. Папа сустракаецца з удзельнікамі жывой каляднай сцэны ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме. 

Святы Айцец даручыў свой візіт на Корсіку апецы Маці Божай

Перад аднадзённым візітам на Корсіку Папа наведаў 14 снежня 2024 года базіліку Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме, дзе памаліўся перад цудатворным абразом Маці Божай і сустрэўся з удзельнікамі каляднай батлейкі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак захоўвае сваю традыцыю наведваць рымскую марыйную базіліку перад кожным замежным падарожжам. Гэтым разам ён маліўся перад цудатворным абразом Багародзіцы Salus Populi Romani напярэдадні свайго 47-га апостальскага візіту.

Пасля асабістай малітвы ў цішыні перад абразом, Святы Айцец сустрэўся з валанцёрамі, якія арганізавалі жывую батлейку пры базіліцы. Ён падкрэсліў, што Божае Нараджэнне заўсёды прыносіць радасць, пяшчоту Дзіцятка і клопат Маці.

Францішак падчас візіту ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме
Францішак падчас візіту ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме

"Пасланне Божага Нараджэння заўсёды звязана з сям'ёй: дзіця, маці, бацька... Гэта цудоўнае пасланне, якое вучыць нас вялікай колькасці цудоўных рэчаў", - адзначыў Францішак у размове з удзельнікамі батлейкі. Ён таксама нагадаў пра Божую міласэрнасць, падкрэсліўшы, што Бог заўсёды даруе і не трэба баяцца прасіць у Яго прабачэння.

Візіт на Корсіку мае на мэце ўдзел Папы ў заключным этапе кангрэса на тэму народнай пабожнасці Міжземнамор'я, які праходзіць у горадзе Ажаксьё.
 

15 снежня 2024, 09:11