Пошук

Папа: развіццё чалавечага патэнцыялу патрабуе ўстойлівай эканомікі

Ставіць чалавечую годнасць і патрэбы кожнага чалавека ў цэнтр усіх намаганняў заклікаў Папа ўдзельнікаў Першага Форума чалавечнай эканомікі, які праходзіць у Рыме 10-11 снежня 2024 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Францішак падкрэсліў, што дасягненне сапраўднага ўстойлівага развіцця чалавека магчыма толькі пры ўмове таго, што чалавечая годнасць і патрэбы кожнай асобы будуць пастаўлены ў цэнтр усіх намаганняў. Гэта патрабуе пастаяннай барацьбы з беднасцю, аднаўлення годнасці абяздоленых і клопату пра наш агульны дом.

Святы Айцец адзначыў, што праекты па развіцці чалавечага патэнцыялу павінны быць заснаваны на эканамічных сістэмах, якія здольныя падтрымліваць сябе і прыносіць плён у доўгатэрміновай перспектыве. Ён выказаў задавальненне ў сувязі з тым, што форум аб’яднаў экспертаў розных культур і рэлігій, што спрыяе глабальнаму бачанню і “чуламу стаўленню да ўсіх чалавечых патрэб”.

Напрыканцы прамовы Пантыфік падтрымаў удзельнікаў форуму ў намаганнях, заснаваных на павазе да святасці чалавечага жыцця і імкненні пабудаваць лепшы свет. Ён благаславіў гасцей і іх дзейнасць,  папрасіўшы маліцца аб ім.

11 снежня 2024, 11:59