Пошук

Падчас сустрэчы Францішка і Эмануэля Макрона Падчас сустрэчы Францішка і Эмануэля Макрона  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Юбілейны год і Нотр-Дам: тэмы сустрэчы Папы і Макрона

Падчас апошняга этапу візіту на Корсіку Францішак сустрэўся 15 снежня 2024 года з Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у прыватнай зале аэрапорта Ажаксьё – адбыўся абмен падарункамі і меркаваннямі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Залу ўпрыгожылі папскім гербам і сцягамі Ватыкана, Францыі і Еўрасаюза. Пантыфік выказаў шчырую падзяку французскаму лідару за яго прыезд, адзначыўшы, што гэта дэманструе яго асабістае імкненне да дыялогу. "Дзякую за гэты жэст прыехаць сюды. Ён характарызуе Вас як чалавека, які шукае сустрэчы. Вялікі дзякуй за час, які Вы мне прысвяцілі," - сказаў Папа.

Падчас сустрэчы адбыўся традыцыйны абмен падарункамі. Макрон падарыў Святому Айцу вялікую кнігу, прысвечаную катэдры Нотр-Дам, якая нядаўна была адрэстаўравана пасля пажару 2019 года і зноў адкрыта для наведвальнікаў 7 снежня 2024 года.

Падчас сустрэчы Пантыфіка і французскага лідара
Падчас сустрэчы Пантыфіка і французскага лідара

У сваю чаргу, Францішак падарыў палітыку медалі пантыфікату і дакументы магістэрыума. Асаблівую ўвагу Папа надаў адгартацыі Gaudete et Exsultate, паказаўшы Макрону старонку з цытатай святога Томаса Мора пра важнасць захавання добрага настрою.

Паводле паведамлення Елісейскага палаца, падчас прыватнай гутаркі былі абмеркаваны актуальныя міжнародныя пытанні, асабліва сітуацыя ва Украіне і на Блізкім Усходзе. Макрон таксама падзякаваў Францішку за візіт на Корсіку і выказаў найлепшыя пажаданні з нагоды пачатку Юбілейнага года.

Падчас развітання з Папам на лётным полі аэрапорта ў Ажаксьё
Падчас развітання з Папам на лётным полі аэрапорта ў Ажаксьё
16 снежня 2024, 10:43