Кароткая сустрэча Францішка і Макрона ў аэрапорце Корсікі
Францішак завяршыў свой візіт на Корсіку 15 снежня 2024 года сустрэчай з Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у канферэнц-зале міжнароднага аэрапорта Ажаксьё.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Размова адбылася ў прысутнасці кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна. Яна мела прыватны характар і адбылася ў цёплай атмасферы ўзаемапавагі і разумення.
Пасля сустрэчы Пантыфік і Прэзідэнт выйшлі на лётнае поле для цырымоніі развітання. Папа прайшоў міма ганаровай варты, развітаўся з мясцовай світай і французскай дэлегацыяй, пасля чаго апошнім падняўся на борт самалёта.
Самалёт A320 Neo авіякампаніі Air Corsica адправіўся з Ажаксьё каля 19.15 па мясцовым часе. Падчас 50-хвіліннага палёту праз Францыю і Італію на борце адбудзецца прэс-канферэнцыя. Прызямленне ў міжнародным аэрапорце Рым-Ф'юмічына чакаецца каля 20.05, пасля чаго Папа накіруецца ў Ватыкан.
15 снежня 2024, 19:07