Папа: ватыканскія законы павінны адпавядаць сучасным нормам
Аляксандр Панчанка - Vatican News
У кнізе прадстаўлены сістэматызаваны і арганічны збор крымінальных законаў, якія дзейнічаюць у Ватыкане з 1929 года. Святы Айцец падкрэсліў, што такія зборнікі вельмі карысныя для практыкуючых юрыстаў, якія выконваюць сваю працу ва ўсё больш глабалізаваным свеце.
“Нястрымны працэс інтэграцыі прававых сістэм і супрацоўніцтва, якое для развіцця грамадства і міру паміж народамі патрабуецца ад асобных дзяржаў пры павазе асаблівасцяў кожнай з іх, робіць усё больш неабходным шырокае і ўзаемнае веданне норм, з дапамогай якіх яны рэгулююць вобласці, у якіх ажыццяўляюць свой суверэнітэт”, - напісаў Папа.
Гаворачы аб крымінальна-працэсуальнай сістэме Ватыкана, якая на працягу амаль стагоддзя будавалася на аснове тэкстаў, якія дзейнічалі ў Каралеўстве Італія ў 1929 годзе, Папа ў заключэнне нагадаў аб шматлікіх абнаўленнях, “неабходных для таго, каб яна заўсёды ішла ў нагу з часам і адпавядала каштоўнасцям, якія падзяляюцца самымі сучаснымі прававымі сістэмамі”.