Пошук

Францішак у катэдры Ажаксьё Францішак у катэдры Ажаксьё  (ANSA)

Папа заклікае да міру паміж украінцамі і расіянамі

15 снежня 2024 года падчас малітвы Анёл Панскі на Корсіцы Францішак заклікаў да міру ва ўсім свеце, асабліва падкрэсліўшы неабходнасць паразумення паміж украінскім і расійскім народамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У катэдры Ажаксьё, пасля сустрэчы з біскупамі, духавенствам і кансэкраванымі асобамі, Папа маліўся за мір. Нягледзячы на тое, што гэта не традыцыйнае акно на плошчы Святога Пятра, словы Пантыфіка прагучалі не менш пранікнёна.

"Няхай будзе мір на ўсіх землях, што глядзяць на гэтае Мора, асабліва на Святой Зямлі, дзе Марыя нарадзіла Езуса. Мір Палесціне, Ізраілю, Лівану, Сірыі і ўсяму Блізкаму Усходу!", - звярнуўся Святы Айцец.

Францішак асабліва падкрэсліў трагедыю канфлікту паміж Украінай і Расіяй, заклікаючы да ўзаемаразумення паміж народамі. Ён таксама ўзгадаў М'янму, якая пакутуе ад ваеннага насілля, і падкрэсліў, што любая вайна заўсёды з'яўляецца паражэннем.

У канцы свайго звароту Папа выказаў духоўную блізкасць ахвярам цыклона Чыдо, які абрынуўся на французскі архіпелаг Маёта ў Індыйскім акіяне, забраўшы жыцці пятнаццаці чалавек і параніўшы больш за 25 асоб.
 

15 снежня 2024, 14:01