Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: моладзь Бэтлеема можа змяніць будучыню

У лісце да супрацоўнікаў і студэнтаў Бэтлеемскага ўніверсітэта Францішак заклікае моладзь захоўваць веру як скарб, якім трэба дзяліцца з іншымі, і не губляць надзеі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Я хачу сказаць моладзі ўніверсітэта: заўсёды захоўвайце каштоўны дар веры, не як нешта, што трэба хаваць, але як скарб, якім трэба дзяліцца з іншымі", - падкрэслівае Папа. Ён заахвочвае маладых людзей даверыць усё Езусу ў малітве, бо Ён з'яўляецца крыніцай трывалай надзеі.

У пасланні, апублікаваным 27 снежня 2024 года, Святы Айцец заклікае студэнтаў не ісці па жыцці ў адзіночку, але развіваць акадэмічныя і сацыяльныя сувязі сяброўства, якія з'яўляюцца каштоўнай спадчынай студэнцкіх гадоў.

"Як моцна наша чалавечая сям'я мае патрэбу ў прыкладах салідарнасці, поўнай надзеі, у цяперашнім кантэксце насілля, які закранае столькіх нашых братоў і сясцёр", - піша Пантыфік.

Ён выказвае спадзяванне на тое, што натхнёнае сведчанне вечных каштоўнасцей Евангелля паслужыць прыкладам для рэлігійных і палітычных лідараў розных веравызнанняў і традыцый.

На заканчэнне ліста Францішак даручае супрацоўнікаў і студэнтаў Бэтлеемскага ўніверсітэта апецы Марыі, Маці Касцёла, і просіць для ўсіх шчодрасці радасці і спакою ў Езусе Хрысце, уцелаўлёным Слове.
 

27 снежня 2024, 13:53