Папа: зброевай эканоміцы неабходныя нестабільнасць і карупцыя
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Шматлікія войны, развязаныя прагнасцю да сыравіны і грошай, умацоўваюць зброевую эканоміку, якой неабходныя нестабільнасць і карупцыя. Які скандал і якая крывадушнасць, калі людзей забіваюць, у той час як гандаль, пабудаваны на гвалце і смерці, працягвае квітнець!”, - напісаў Папа.
Словы, якія Пантыфік выбраў для свайго паслання, узяты з яго прамовы, скіраванай у лютым 2023 года падчас наведвання Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Святы Айцец сказаў іх, сустракаючыся з ахвярамі насілля ва ўсходніх рэгіёнах гэтай афрыканскай краіны. Ён звярнуўся тады з шчырым заклікам да людзей, якія ўзбагачаюцца за кошт нявінных ахвяр: “Складзіце сваю зброю, пакладзіце канец вайне. Хопіць! Перастаньце багацець за кошт бедных, перастаньце багацець з дапамогай рэсурсаў і грошай, палітых крывёю!”.