Пошук

Святы Айцец: напоўнім жыццё Божым дарам надзеі

Давайце напоўнім наша штодзённае жыццё Божым дарам надзеі, - заклікаў Францішак у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы, у якім абвясціў сваю малітоўную інтэнцыю на снежань 2024 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Хрысціянская надзея – гэта Божы дар, які напаўняе радасцю наша жыццё. І сёння яна такая неабходная нам – яна такая неабходная свету! Калі не ведаеш, ці зможаш заўтра пракарміць сваіх дзяцей або ці дазволіць твая адукацыю мець годную працу, лёгка трапіць у засмучэнне. Дзе ж шукаць надзею? Надзея – гэта якар. Якар, які кідаюць на вяроўцы ў пясок. Мы павінны трымацца за вяроўку надзеі! Моцна трымацца! Давайце дапаможам адзін аднаму адкрыць сустрэчу з Хрыстом, які дае нам жыццё, і адправімся ў шлях як пілігрымы надзеі, каб узрадавацца жыццю! Этапам гэтага шляху стане маючы адбыцца Юбілей. Давайце напоўнім наша штодзённае жыццё Божым дарам надзеі і дазволім ёй праз нас дасягнуць усіх, хто яе шукае. Не забывайце: надзея ніколі не расчароўвае”, - сказаў Папа.

“Молімся аб тым, каб гэты Юбілей умацаваў нас у веры, дапамагаючы нам пазнаць уваскрослага Хрыста сярод падзей нашага жыцця, і ператварыў нас у пілігрымаў надзеі”, - агучыў малітоўную інтэнцыю на снежань Святы Айцец.
 

03 снежня 2024, 16:00