Цэлебрацыі з удзелам Францішка ў студзені - лютым 2025 года
Марыя Валодзіна - Vatican News
25 студзеня 2025 года ў рымскай Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі будзе адзначацца ўрачыстасць навяртання апостала Паўла. Гэтая падзея завяршыць LVIII Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Францішак узначаліць Нешпары, падчас якіх будзе маліцца аб еднасці з прадстаўнікамі розных хрысціянскіх канфесій.
26 студзеня, у III звычайную нядзелю, у Базіліцы Святога Пятра Пантыфік узначаліць Імшу з нагоды Нядзелі Божага слова. Цэлебрацыя будзе прысвечана Юбілею СМІ, журналістыкі і камунікацыі, які будзе адзначацца 24-26 студзеня 2025 года.
1 лютага 2025 года ў Базіліцы Святога Пятра Францішак узначаліць Нешпары з нагоды свята Ахвяравання Пана, якое будзе адзначацца ў Касцёле 2 лютага.
Наступнай важнай падзеяй у календары стане Юбілей войска, паліцыі і службы бяспекі. З гэтай нагоды 9 лютага, у V звычайную нядзелю, Папа ўзначаліць святую Імшу, якая пройдзе на галоўнай ватыканскай плошчы.