Інтэнцыя Папы: забяспечыць права на адукацыю ўсім дзецям
Марыя Валодзіна - Vatican News
“Сёння свет сутыкаецца з адукацыйнай катастрофай. І гэта не перабольшанне. З-за войнаў, міграцыі і беднасці каля 250 мільёнаў хлопчыкаў і дзяўчынак не маюць доступу да адукацыі”, - сказаў Святы Айцец.
“Усе дзеці і падлеткі, незалежна ад іх міграцыйнай сітуацыі, маюць права вучыцца ў школе. Адукацыя – гэта надзея для ўсіх: яна можа выратаваць мігрантаў і бежанцаў ад дыскрымінацыі, крымінальных сетак і эксплуатацыі... Сёння эксплуатуюць так шмат непаўналетніх!” - нагадаў Папа.
Акрамя таго, адукацыя дапамагае мігрантам інтэгравацца ў новае грамадства. “Адукацыя адчыняе дзверы ў лепшую будучыню. Мігранты і бежанцы могуць зрабіць унёсак у развіццё грамадства, як у сваёй новай краіне, так і ў родных краях, калі яны вырашаць вярнуцца. Давайце не забываць, што той, хто прымае чужынца, прымае Езуса Хрыста. Молімся аб тым, каб мігранты, бежанцы і пацярпелыя ад войнаў заўсёды цешыліся пашанай да іх права на адукацыю, неабходную для пабудовы лепшага свету”, - заклікаў Францішак.