Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Манахіні моляцца за Папу перад шпіталём Джэмэлі ў Рыме Манахіні моляцца за Папу перад шпіталём Джэмэлі ў Рыме  (ANSA)

Пантыфік правёў спакойную ноч, адпачыў і працягвае лячэнне

Раніцай 23 лютага 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла праз афіцыйны тэлеграм-канал, што Святы Айцец правёў спакойную ноч у шпіталі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Ноч прайшла спакойна. Папа адпачыў”, - гаворыцца ў кароткім паведамленні, апублікаваным а 8:22 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

Пазней стала вядома, што пры лячэнні Пантыфіка раніцай зноў выкарыстоўваліся кіслародныя насавыя трубкі з высокай хуткасцю патоку. Цяпер праводзяцца дадатковыя клінічныя абследаванні, вынікі якіх чакаюцца ў вячэрнім бюлетэні.

Увечары 22 лютага паведамлялася, што стан здароўя Святога Айца пагоршыўся: назіраліся праявы астматычнага крызу і анеміі, што запатрабавала прымянення кіслароднай тэрапіі і пералівання крыві. Тым не менш, Пантыфік заставаўся ў прытомнасці і правёў дзень у крэсле.
 

23 лютага 2025, 08:37
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930