Рымская клініка імя Агасціна Джэмэлі Рымская клініка імя Агасціна Джэмэлі 

Стан здароўя Святога Айца застаецца крытычным

“Стан Святога Айца застаецца крытычным, аднак з учарашняга вечара ў яго не назіралася новых рэспіраторных крызісаў”, - паведаміла ўвечары 23 лютага 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Папа атрымаў дзве дозы канцэнтраваных эрытрацытаў, што прынесла карысць і павысіла ўзровень гемаглабіну. Трамбацытапенія застаецца стабільнай, аднак некаторыя аналізы крыві паказваюць пачатковую лёгкую нырачную недастатковасць, якая на дадзены момант знаходзіцца пад кантролем, - гаворыцца ў паведамленні.

Працягваецца кіслародная тэрапія з высокім патокам праз назальныя катэтары. Святы Айцец застаецца ў прытомнасці і добра арыентуецца. У сувязі са складанасцю клінічнай карціны і неабходнасцю чакаць, пакуль лекавая тэрапія пачне дзейнічаць, прагноз застаецца няпэўным.

Зала Друку таксама паведаміла, што раніцай у палаце, абсталяванай на 10-м паверсе, Францішак прыняў удзел у святой Імшы разам з тымі, хто ў гэтыя дні шпіталізацыі клапоціцца пра яго.
 

23 лютага 2025, 19:31