Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo. Allegretto
Расклад Падкасты
Францішак прывітаў усіх, хто падтрымліваў яго падчас хваробы Францішак прывітаў усіх, хто падтрымліваў яго падчас хваробы  (VATICAN MEDIA Divisione Foto) Калонка рэдактара

Сардэчна вітаем, Святы Айцец!

Праз 38 дзён пасля шпіталізацыі Папа Францішак пакінуў клініку "Джэмэлі".

Тэкст: Андрэа Тарніелі / Пераклад і адаптацыя: Марыя Валодзіна - Vatican News

Прайшло 38 дзён з 14 лютага, калі Папа Францішак трапіў у шпіталь. Гэтыя тыдні былі няпростымі: 88-гадовы Пантыфік перанёс двухбаковую пнеўманію, і медыцынскія бюлетэні не замоўчвалі складанасці клінічнай карціны. Увесь гэты час за яго здароўе ўзносілі малітвы – не толькі католікі, не толькі хрысціяне. За Папу маліліся людзі, якія належаць да іншых рэлігійных канфесій. Свае добрыя пажаданні і словы падтрымкі дасылалі яму многія людзі, якія не вераць.

Сённяшняе кароткае прывітанне было доўгачаканым. У гэтыя доўгія дні пакут асабліва кранальным быў момант, калі 6 сакавіка Францішак слабым голасам выказаў удзячнасць усім, хто маліўся за яго на Плошчы Святога Пятра і па ўсім свеце. Яшчэ адным момантам суцяшэння стала яго з’яўленне 16 сакавіка, калі ён маліўся ў капліцы на дзясятым паверсе шпіталя, хоць мы і бачылі яго толькі са спіны.

Сёння, пасля доўгіх дзён трывогі, але і вялікага даверу да Бога, мы зноў убачылі Папу Францішка. Ён вярнуўся дадому, у Ватыкан, і зноў удзяліў нам сваё благаслаўленне. З шпітальнай палаты ён нагадваў нам, што жыццё варта таго, каб пражыць кожны яго момант. Ён нагадаў нам, што пакуты і слабасць могуць стаць падставай для евангельскага сведчання аб муках Хрыста.

Мы ўдзячныя яму за словы пра мір, якія прагучалі з бальнічнай палаты. Пантыфік сказаў, што адтуль вайна здаецца яму яшчэ больш абсурднай. Ён заклікаў нас раззброіць Зямлю, адмовіцца ад гонкі ўзбраенняў, якія нясуць толькі смерць, ахвяраваў свае пакуты за мір, якому сёння так пагражаюць.

Сардэчна вітаем дома, Святы Айцец!

23 сакавіка 2025, 13:13
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930