Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Preludio e fuga n. 14 in Fa diesis minore

Рэлігійнасць у свеце

Наколькі рэлігійная наша планета? Згодна з даследаваннем Свет атэізму: глабальная дэмаграфія палітолага Джухем Навара Рывера і дэмографа Арыелы Кейсар, сусветная колькасць атэістаў і агностыкаў складае прыкладна 500 мільёнаў чалавек, альбо каля 7% сусветнага насельніцтва. Гэта значыць, што колькасць веруючых, складае больш за 90%.

Даследаванне амерыканскага цэнтра Pew Research выявіла каля 1,1 мільярда “рэлігійна неафіліяваных”, тых, хто не адносіць сябе ні да якой рэлігіі. Ці гэта значыць, што ўсе рэлігійна неафіліяваныя – няверуючыя? Хутчэй за ўсё, не. Ёсць людзі, якія не жадаюць звязваць сябе ні з якой канфесіяй або рэлігіяй, але пры гэтым застаюцца веруючымі: хтосьці прыватна верыць у Бога, хтосьці ў багоў, у духаў, у нейкую звышнатуральную касмічную сілу і г.д. Таму, на базе даследаванняў Pew Research, можна сказаць, што колькасць няверуючых складае не болей за 1,1 мільярда чалавек і хутчэй за ўсё значна меней.

Апытанне Інстытута Гэлапа, якое праводзілася ў 68 краінах у 2017 годзе, выявіла 9% перакананых атэістаў.

Такім чынам, як сцвярджае аўтар падкаста, доля няверуючых (атэістаў і агностыкаў) вагаецца ў раёне 7-15%. Ведаючы колькасць жыхароў свету – 7,5 мільярдаў – можна вылічыць, колькі людзей у той ці іншай форме верыць у звышнатуральныя сілы. У абсалютных лічбах – больш за 6 мільярдаў чалавек.

15 кастрычніка 2024
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031