Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Tempo di minuetto)

Выклікі Сінода па сінадальнасці

Гэты выпуск падкаста Эфата прысвечаны Сіноду Біскупаў па сінадальнасці. Многія вернікі, чытаючы пра тое, што падчас сінадальнай сесіі абмяркоўваліся такія тэмы, як цэлібат або жаночы дыяканат, задаваліся пытаннем, ці гэта азначае, што Касцёл збіраецца мяняць некаторыя палажэнні веры або нават догмы. Як сцвярджае аўтар, гэтыя тэмы не з’яўляюцца абшарам каталіцкай дагматыкі. Цэлібат святароў – гэта норма, якая з’явілася ў Касцёле на пэўным этапе гісторыі і сама прапанова яе перагляду не ёсць спробай перагляду таго ці іншага палажэння веры, а тым больш не ёсць пераглядам якой-кольвечы догмы.

Пытанне жаночага дыяканату больш складанае. Тут ёсць рознагалоссі наконт таго, ці гэта толькі пытанне чыста касцёльнай нормы (як цэлібат), ці гэта таксама дактрынальнае пытанне. Тым не менш, вядома, што ў гісторыі Касцёла існавала паслуга дыяканісаў (хай сабе і з крыху іншымі функцыямі), таму не выпадае здзіўляцца, што зараз з’явілася прапанова дакладней вывучыць гэта пытанне і разабрацца, ці сапраўды ёсць дактрынальныя пярэчанні, каб жанчыны маглі выконваць гэтую паслугу.

Ёсць, аднак, набор пытанняў, якія выклікаюць больш сур’ёзныя дактрынальныя пярэчанні, і пра іх у сваім лісце да Папы напісаў старшыня канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі. Што канкрэтна яго занепакоіла? Пра гэта вы даведаецеся ў гэтым выпуску.

02 лістапада 2024
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031