Пошук

Барталамей Лявэрнь і яго Беларусь

Барталамей Лявэрнь – незвычайны мастак, француз, чыё імя навечна засталося ўпісанае ў гісторыю мастацтва, хоць і было доўгія гады ў нас малавядомае.

У пачатку 1840 года Барталамей Лявэрнь правёў у Беларусі блізу двух зімовых месяцаў. Ён бачыў наш край у эпоху самых драматычных зломаў – апагея прыгоннага рабства, “разбору” шляхты, брутальнай гвалтоўнай русіфікацыі, ліквідацыі царкоўнай Уніі, выгнання каталіцкага манаства і запусцення сотняў кляштараў. Але ён убачыў наш край у невымоўным ягоным харастве, у элегічнай зімовай цішыні, у люстэрку Вечнасці. Убачыў яго такім, якім яго сталі ведаць у цэлым свеце дзякуючы літаграфіям, зробленым паводле арыгінальных малюнкаў славутага французскага майстра.

Апавядае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

11 кастрычніка 2024