Генрых Дмахоўскі. Скульптар і паўстанец
Пакаленні мастакоў, скульптараў, дойлідаў імкнуліся ствараць хараство, даючы нам уяўленьне пра каштоўнасці вечныя, узняўшыся над зямной рэчаіснасцю. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працягвае аповед пра творы мастацтва і дойлідства Беларусі, пра іх стваральнікаў у хрысціянскім кантэксце.
У гэтым падкасце гутарка ідзе пра аднаго з такіх творцаў, выбітнага скульптара Генрыха Дмахоўскага, чый талент быў вядомы па абодва бакі Атлантычнага акіяна. У яго лёсе адлюстравалася цэлая эпоха.
На радзіме героя, у вёсцы Забалоцце Мёрскага раёна, захаваўся старасвецкі парк з дубамі, якія памятаюць Генрыха Дмахоўскага. Да 200-годдзя з дня яго нараджэння ўсталяваная памятная шыльда на будынку тамтэйшага клуба. Дакладнае ж месца пахавання слыннага скульптара, вядомага за акіянам як Генры Сандэрс, атрымалася адшукаць толькі ў наш час на старажытным кургане каля вёскi Бiрулi Докшыцкага раёна. Ягоныя ж скульптуры і зараз ёсць у Вільні, Вашынгтоне, Філадэльфіі, Варшаве, Львове ды ў іншых гарадах свету.