Пошук

Юзаф Пешка і яго краявіды Беларусі

Некалькі пакаленняў мастакоў імкнуліся адлюстраваць рэчаісную Беларусі, зафіксаваць, увекавечыць тое, што яны бачылі навокал. Юзаф Пешка зрабіў відарыс нашага краю мяжы XVIII і XIX стагоддзяў.

Пешка нарадзіўся ў лютым 1767 у Кракаве. Атрымаў мастакоўскую адукацыю. Па пратэкцыі віленскага біскупа Масальскага ў 19-гадовым узросце паступіў у мастацкую школу Францішка Смуглевіча ў Варшаве. У 1793 годзе, напярэдадні паўстання Касцюшкі, малады мастак Юзаф Пешка ўпершыню наведаў Гродна, дзе пазней бываў некалькі разоў, пакінуўшы нам акварэлі і малюнкі слаўнага гораду над Нёманам.

Далей шлях Пешкі ідзе ў Вільню, у якой ён затрымліваецца на некалькі гадоў, выкладаючы ў Віленскім універсітэце на кафедры мастацтваў. З Вільні Пешка едзе ў Пецярбург на запрашэнне цара Паўла, дзе прымае ўдзел у аздабленні імператарскага Міхайлаўскага замка. Вяртанне з Расіі праз Беларусь расцягнулася на некалькі гадоў. У гэты час Пешка стварыў цудоўную нізку акварэляў з відамі Магілёва, Шклова, Смалянаў. Некалькі выдатных акварэляў прысвечана Віцебску, па якіх мы ўяўляем цяпер той горад самага пачатку ХІХ стагоддзя, са шматлікімі храмамі. Гэтыя акварэлі маюць сёння вялікую эстэтычную і гістарычную каштоўнасць як першыя мастацкія выявы беларускіх гарадоў.

Пра беларускія вандроўкі і творы Юзафа Пешкі распавядае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

16 кастрычніка 2024