Бэнэдыкт Тышкевіч. Граф-фатограф
Гэты выпуск Сяргей Харэўскі прысвяціў фотамастацтву. Гутарка ідзе пра выбітнага фатографа і падарожніка, чыё імя дзесяцігоддзямі было невядомае ў Беларусі, хоць ён знесмяроціў людзей нашага краю, захаваўшы іх вобразы ў люстэрку Вечнасці.
Ягоныя творы — сапраўдныя шэдэўры беларускай фатаграфіі. Выявы беларускіх сялян і вясковых прыгажунь у строях таго часу, у натуральным асяроддзі — гэта сведчанне адкрытага светапогляду і ўважлівага вока Тышкевіча. Тут і здымкі ягонага палацавага побыту, і інтэр’еры вясковых хат і корчмаў, стылёвыя будуары і салоны, сядзібы і кухні, вясковыя сцэнкi і партрэты сваякоў. Ён увасобіў у фота найважнейшыя характарыстыкі Беларусі і беларусаў таго часу.
15 лістапада 2024