Станіслаў Жукоўскі. Майстра краявiдаў і iнтэр’ераў
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працягвае распавядаць пра творы мастацтва і дойлідства Беларусі і пра лёсы іх стваральнікаў у хрысціянскім кантэксце. Гэтым разам гаворка ідзе пра славутага жывапісца, вялікага майстра рэдкага жанру – інтэр’еру, Станіслава Жукоўскага.
Ён нарадзіўся ў шляхецкай сям'і пад Ваўкавыскам і менавіта на беларускай зямлі ўвабраў у сябе тыя фарбы і сюжэты, якімі любуюцца на яго карцінах у вядучых карцінных галерэях свету. У еўрапейскіх музеях і прыватных калекцыях захоўваецца звыш 600 твораў Жукоўскага, на шчасце, дзясяткі з іх ёсць і ў музях Беларусі.
12 лістапада 2024