Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Preludio e fuga n. 14 in Fa diesis minore
2024.10.23 Aristotele. Illustrazione podcast Filasofskiya natatki in lingua bielorussa

Арыстоцель. Ідэальнае грамадства

Арыстоцель лічыў, што найлепшая форма кіравання павінна адпавядаць характару народа і яго патрэбам. Але каб выбраць, якая форма найбольш адпавядае народу, трэба адказаць на пытанне: якая асноўная задача дзяржавы? На думку Арыстоцеля, яна заключаецца не толькі ў тым, каб забяспечыць існаванне сваіх грамадзян, але і ў тым, каб стварыць умовы для іх добрага жыцця. Пад добрым жыццём Арыстоцель разумеў нешта большае, чым проста задавальненне матэрыяльных патрэб. Добрая жыццё — гэта жыццё, напоўненае сэнсам, цнотамі і шчасцем.

Шчасце паводле Арыстоцеля — гэта найвышэйшая мэта чалавечага жыцця, да якой усе імкнуцца. Не проста суб’ектыўнае пачуццё задавальнення, а стан душы, дасягнуты праз цнатлівае жыццё, гэта значыць жыццё, пражытае ў адпаведнасці з розумам. Развіваць цноты па Арыстоцелю – значыць жыць разумна, прымаючы правільныя рашэнні ў розных жыццёвых сітуацыях.

Арыстоцель папярэджвае, што чалавек без цнотаў становіцца істотай дзікай. Мы можам убачыць гэта ў нашым грамадстве, дзе акцэнт на матэрыяльныя каштоўнасці часта прыводзіць да маральнай дэградацыі. Пра важнасць цнотаў і іншыя ключавыя аспекты вучэння Арыстоцеля, такія як залатая сярэдзіна, уплыў асяроддзя, роля адукацыі і выхавання распавядае ксёндз Раман Суша.

02 кастрычніка 2024
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031