Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Tempo di menuetto)
2024.10.23 Platone. Illustrazione podcast Filasofskiya natatki in lingua bielorussa

Платон. Ідэал горада

Платон – адзін з найвялікшых філосафаў старажытнасці. Яго ідэі пра справядлівасць і ідэальны горад моцна паўплывалі на грамадства. Свае погляды на структуру ідэальнага грамадства Платон выклаў у вядомым творы Дзяржава. У ім можна знайсці разважанні пра этыку, сям’ю, палітыку і выхаванне. Адным з асноўных прынцыпаў філосафа з’яўляецца тое, што справядлівасць трэба разглядаць у кантэксце, як сістэму ў цэлым, а не толькі па адным яго элеменце. Паводле Платона, сапраўды справядлівае грамадства павінна быць заснавана на законах, якія часам могуць здавацца непрыемнымі, але якія спрыяюць агульнаму дабру.

Сапраўдная справядлівасць па Платону – гэта гармонія і парадак. Парадак датычыцца як дзяржавы, так і душы чалавека. Як душа чалавека складаецца з трох частак – розуму, эмоцый і жаданняў, так і ў дзяржаве павінна быць тое ж самае, упарадкаванне: кіраўнікі-філосафы, воіны і вытворцы. Кожнае саслоўе павінна выконваць свае абавязкі ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і схільнасцямі.

Пра гэтыя і іншыя важныя аспекты філасофіі Платона, такія як раздзяленне працы, крытыка кланавасці і прынцыпу сябрам – дабро, ворагам – зло, распавядае ксёндз Раман Суша.

01 кастрычніка 2024
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930