Пошук

2024.10.23 S. Agostino. Illustrazione podcast Filasofskiya natatki in lingua bielorussa

Святы Аўгусцін. Горад Божы (Частка 1)

Cвяты Аўгусцін натхняўся ідэямі антычных філосафаў, у прыватнасці Платона, але даваў ім хрысціянскую інтэрпрэтацыю. На яго думку, месцазнаходжанне шчасця – Нябесны Ерузалем. Яго засяляюць святыя, якія перш праходзяць зямное падарожжа. Але праходзяць асаблівым чынам. На думку аўтара падкаста ксяндза Рамана Сушы, для Аўгусціна ў гэтым падарожжы важныя не столькі кардынальныя цноты (разважлівасць, справядлівасць, умеркаванасць, мужнасць), колькі тэалагальныя цноты. Вера, надзея, любоў.

Фактычна, Касцёл, які пілігрымуе, у сваёй дарозе мае два моцныя франты: з левага боку дарогі – фронт любові, з правага боку – фронт веры. У гэтых сферах у людзей больш за ўсё грахоў і крызісаў. А спераду, куды ідзе хрысціянін, – надзея. Таму, калі чалавек, ідучы да Нябеснага Ерузалема, губляе логіку надзеі, то і ў веры, і ў любові будуць праблемы. Патрэбна тэрапія надзеі.

15 кастрычніка 2024