Cвяты Тамаш Аквінскі. Сацыяльны парадак
У чарговым падкасце Філасофскія нататкі, прысвечаным сацыяльнаму вучэнню святога Тамаша Аквінскага, ксёндз Раман Суша разглядае тры галоўныя мэты дзяржавы: маральны дабрабыт, падтрыманне міру і забеспячэнне дастатку.
Паводле святога Тамаша, дзяржава павінна не толькі падтрымліваць парадак, але і заахвочваць сваіх грамадзян да добрых учынкаў, дапамагаючы ім у развіцці цнотаў. Мір, як другая мэта, неабходны для гарманічнага суіснавання ў грамадстве, бо без яго немагчымыя сапраўдныя дабрабыт і духоўнае развіццё. І, нарэшце, дзяржава павінна забяспечваць дастатковую колькасць матэрыяльных рэсурсаў, каб кожны мог весці годнае цнатлівае жыццё.
12 лістапада 2024