Джон Лок. Тэорыя лібералізму
У чарговым выпуску Філасофскіх нататкаў ксёндз Раман Суша разважае пра некаторыя ідэі Джона Лока, якога называюць айцом лібералізму. Што такое лібералізм? Чаму сістэма, якая дэкларуе абарону свабоды, можа насамрэч абмяжоўваць яе?
Падчас разважанняў аўтар раскрывае парадоксы лібералізму, уключаючы небяспеку рэлятывізму і падвойных стандартаў. Напрыклад, свабода, якая павінна належаць усім, часам становіцца прэрагатывай адной групы, якая навязвае сваю ідэалогію іншым.
05 студзеня 2025